belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Замежныя мовы супраць хваробы Альцгеймера

Той, хто жадае доўга заставацца ў добрай разумовай форме, павінен вывучаць замежныя мовы. Веданне моў можа засцерагчы ад дэменцыі. Аб гэтым сведчаць некаторыя навуковыя даследаванні. Узрост навучэнцаў пры гэтым не іграе ніякай ролі. Важна тое, что мозг увесь час трэніруецца. Вывучэнне замежных слоў актывізуе розныя ўчасткі галаўнога мозгу. Гэтыя ўчасткі кіруюць важнымі пазнавальнымі працэсамі. Таму людзі, якія ведаюць некалькі моў, больш уважлівыя. Яны таксама лепей канцэнтруюцца. Валоданне некалькімі мовамі мае таксама і іншыя перавагі. Людзі, якія ведаюць шмат моў, лепей прымаюць рашэнні. Яны хутчэй прыходзяць да змеркаванняў. Гэта тлумачыцца тым, што іх мозг навучыўся выбіраць. Ён ведае мінімум два словы для адной рэчы. Кожнае з гэтых слоў уяўляе сабою магчымы варыянт выбару. Такім чынам, тыя, хто ведае некалькі моў, мусяць ўвесь час прымаць рашэнні. Іх мозг натрэніраваны абіраць з некалькіх рэчаў. І гэта трэніроўка спрыяе не толькі развіццю ўчастка, адказнага за мову. Многія ўчасткі галаўнога мозгу атрымліваюць карысць ад валодання некалькімі замежнымі мовамі. Веданне моў азначае, такім чынам, лепшы пазнавальны кантроль. Канешне, дэменцыю нельга прадухіліць з дапамогай ведання моў. Аднак у людзей, ведаючых некалькі замежных моў, гэта хвароба развіваецца павольней І іх мозг, як відаць, лепей кампенсуе наступствы. У людзей, якія займаюцца вывучэннем замежных моў, сімптомы дэменцыі выяўляюцца ў значна слабейшай форме. Замяшанне і непамятлівасць у іх не такія цяжкія. Адным словам, і старым, і маладым карысна вывучаць замежныя мовы. І яшчэ, з кожнай вывучаннай мовай робіцца лягчэй вывучаць новую. Такім чынам, замест таго, каб прымаць лекі, нам трэба брацца за слоўнік!

next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2014. All rights reserved.